Я не могу страдать в гордом одиночестве поэтических сборников.
Внизу по большей части белорусы.
Могу даже что-нибудь перевести.
взять и вдохновитьсяРыжкоў + пераклады Рыжкова
Самае цікавае
Самае цікавае пачынаецца потым: сціхне адчуванне болю
і нешта жаночае, сціскаючае, незадаволеннае, абцяжаранае табою
нарачэ цябе ідыётам, цяжкім, разлегшымся тут пасярэдзіне поля бою,
і павалачэ, паўпрытомнага, праз усю гэту вайну, лаючыся на сябе, на сабе, за сабою
- калі ты плануеш памерці, а не ваяваць, я табе вось што скажу, дарагі мой,
няма чаго табе тут ляжаць, абцякаць крывёй і прыкідвацца чырвонай глінай
вось мой першы мужчына называў мяне сваёю адзінай, да таго як таксама кінуў,
а пасля сышоў ад мяне ў нікуды, але не за смерцю - за іншай блядзінай.
другому свайму я нараджаць пабаялася (так пакрыўдзіу мяне той першы),
але быў ён харошы, інтэлігенты, друкаваў у раёнцы вершы,
ён казаў, што хоча са мной ажаніцца, чаго я смеюся, не смешна ж -
яго я прагнала сама, небараку. яго адшукалі праз тыдзень павешаным
страшна было - вось пасля гэтага я, карацей, ледзьве не звар'яцела:
трэцім прыходзіць стаў да меня той лётчык, з ім я і заляцела,
ага, ну нічога,бывае - і ён настойваў, і самой ужо нарадзіць карцела,
і мы сталі ўдваіх назіраць, як дзіця напаўняе маё цела.
але дзіця нарадзілася мёртвае. гэта мяне і зламала
лётчык казаў, маўляў, яшчэ знясеш залатое яйка - лётчыка я прагнала
перапакутвала, пасумавала, выплакала, мне падалося мала -
пераспала з адным, яшчэ с двума, з кім я пасля толькі не спала
я спала з вамі за кветкі, цукеркі, бытавую тэхніку, павешаную паліцу
забіты цвік, паходы ў кіно, добрае слова, сукенку, спадніцу,
я карыстала вас, каб расслабіцца, пабавіць час, забыцца,
вам патрэбна так мала. цяпер мне трыццаць.
я цягну цябе, ідыёта, у брудны ваенны шпіталь, у сімфонію болю,
дзе вы паміраеце так, нібыта перамагаць не патрэбна болей
ты вось, я бачу, умееш выслухаць, і, паколькі ў шпіталі бракуе коек,
я пакладу цябе ляжаць і загойваць раны побач з табою.
Жадан, пераклад Рыжкова
Дэзертыры (Дезертири)
Я пачну з таго, з чаго і мусіў пачаць, –
з прысвячэння ўсім, хто не дачакаўся
лепшых часоў, часоў, калі
ўсе папусцяцца і можна нарэшце
перавесці подых.
Але мёртвыя не пераводзяць подыху,
ага, дакладна не пераводзяць.
Ну, так добра ўсё пачыналася, так
марылася, што вось яшчэ
пару зімаў,
пару дэпрэсіяў,
пару званітаваных сэрцаў,
галоўнае – дацягнуць да трыццаткі,
а там ужо прасцей дыхаецца,
прасцей вядуцца разрахункі.
Галоўнае – дбаць пра сяброў, памятаць
усе п’яныя абяцанкі, што
даваліся са слязьмі і спевамі –
што вось, маўляў, выцягнем, прарвемся,
паставім гэтае жыццё ракам.
Ну і што – вось яно, жыццё.
Стаіць ракам.
Ніякага жадання.
Сябры зламаліся,
нібы першыя савецкія танкі,
і сумныя гэта былі смерці,
я і ворагам не пажадаю
такіх смерцяў,
пагатоў, што ворагі таксама
зламаліся,
нібы танкі.
І вось сёння,
калі ўвечары вецер прыносіць залеву,
нават няма каму патэлефанаваць,
засталося з дзесятак сяброў,
але што –
мае сябры п’юць,
у іх цяпер запоі,
такое ўражанне, што я
сябрую з нейкім
наркалагічным
дыспансэрам.
Застаюцца іхныя дзеці,
яшчэ іх дзеці. Зараз ім, зразумела,
тэлефанаваць таксама без понту,
але, чорт з імі – міне
нейкі час, і яны выйдуць на вуліцы
і адпомсцяць за сваіх
бацькоў.
А там, глядзі, і яны вернуцца –
усе дэзертыры, абкураныя цыркачы,
чувакі ў мундырах французскіх дабравольных корпусаў,
што патрулявалі дарогі
пад час балканскага канфлікту,
вернуцца хімікі і астраномы,
якія прапальвалі нябёсы над Дунаем,
усе чорныя геніі біржаў, заблуканыя душы,
усе эмігранты, якія спусташалі склады бундэсверу
ў восеньскіх палях,
уся гэтая бясконцая навала, згубленая ў часе,
абоз, які перахоўваўся
ад адной аблавы
да іншай.
І калі яны нарэшце выберуцца
на сушу,
о, калі яны выберуцца,
тады я не пазайздрошчу
інжынерам,
якія змагаюцца за нашыя душы.
Галоўнае, каб нам усім хапіла любові.
Галоўнае, каб нам усім хапіла жоўці.
Хадановіч, Выпускнікам Ліцэю
Не пераймайся, твая электрычка і сёньня прыйдзе:
дваццаць хвілін па веды з дачнікамі й бамжамі,
а потым — за тры пагоркі — будзе сядзіба ў прыгарадзе
і падпольныя словы, якія ты любіш вушамі.
Прывыкаеш да добрага — і не губляеш звычак,
хоць зададзена столькі, што прачытаць немагчыма.
Сьвятам першага верасьня будзе табе кастрычнік,
будзе расклад заняткаў — пад расклад электрычак,
і падпольныя людзі, якіх ты любіш вачыма.
А таму прачынаесься і разумееш, што ўсё не
так ужо і херова — дыхаць смачна і вольна!
Не пераймайся, твая электрычка прыйдзе і сёньня:
большасьць ведаў у гэтым жыцьці ты атрымаеш падпольна.
Кавалеўскі
Только
Дзень той
Не нашым
Быў...
Плыў асфальт
Пад нагамі
Толькі...
Столько словаў
І столькі
Сіл...
Разгубіліся...
Раз - і змоўклі.
Катулл
Будем, Лесбия, жить, любя друг друга!
Пусть ворчат старики,— что нам их ропот?
За него не дадим монетки медной!
Пусть восходят и вновь заходят звезды,—
Помни: только лишь день погаснет краткий,
Бесконечную ночь нам спать придется.
Дай же тысячу сто мне поцелуев,
Снова тысячу дай и снова сотню,
И до тысячи вновь и снова до ста,
А когда мы дойдем до многих тысяч,
Перепутаем счет, чтоб мы не знали,
Чтобы сглазить не мог нас злой завистник,
Зная, сколько с тобой мы целовались.
Литературный вечер
Я не могу страдать в гордом одиночестве поэтических сборников.
Внизу по большей части белорусы.
Могу даже что-нибудь перевести.
взять и вдохновиться
Внизу по большей части белорусы.
Могу даже что-нибудь перевести.
взять и вдохновиться